Тэракт у Магадыша — тэрарыстычны акт (выбух) каля будынку Міністэрства адукацыі Самалі ў цэнтры Магадыша 29 кастрычніка 2022 года. Былі падарваныя два аўтамабілі. Загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі больш за 300 чалавек.
Выбухі ў Магадыша адбыліся ў дзень, калі прэзідэнт Самалі, прэм’ер-міністр і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі абмяркоўвалі барацьбу з баевікамі «Аль-Шабаб».
Падзеі У суботу, 29 кастрычніка 2022 года, каля будынка Міністэрства адукацыі Самалі ў цэнтры Магадыша адбыліся два падрывы аўтамабіля тэрарыстамі-смяротнікамі. Першы выбух прагрымеў у 14:00. Другі выбух прагрымеў праз некалькі хвілін, калі машыны хуткай дапамогі прыбылі на месца першага выбуху. Другі выбух адбыўся ў ажыўлены абедзенны час каля рэстарана. Ад абодвух выбухаў выбіла шкло ў найбліжэйшых будынках The Somali Journalists Syndicate said that a television reporter was among those killed by the second explosion..
Ахвяры Загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі больш за 300 чалавек. Сярод пацярпелых рэпарцёр «Голасу Амерыкі» у Самалі і фотакарэспандэнт агенцтва «Рэйтэр».
Авіякампаніі Катара, Турцыі і Эфіопіі адмянілі авіярэйсы ў Магадыша, баючыся новых тэрактаў. Хаця ні адна з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, прэзідэнт Самалі Хасан Шэйх Махмуд абвінаваціў у яго арганізацыі ісламісцкую тэрарыстычную арганізацыю «Аль-Шабаб».
Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Самалі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2022 года Катэгорыя:Падзеі 29 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2022 года Катэгорыя:Аль-Шабаб Катэгорыя:Магадыша Катэгорыя:Гісторыя Самалі