Юрый Паўлавіч Альбі́цкі (, г. Ягор’еўск, Маскоўская вобласць, РСФСР — ) — беларускі мастак кіно. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982).
Біяграфія Скончыў у 1953 годзе Разанскае мастацкае вучылішча, у 1959 годзе — Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў Ф. Багародскага і Ю. Піменава. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» мастаком-пастаноўшчыкам, займаўся станковым жывапісам. Удзельнік мастацкіх выставак з 1959 года.
Член Саюза кінематаграфістаў Беларусі з 1963 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1965 года.
Творчасць Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі гісторыі беларускага кіно.
Фільмаграфія Паставіў кінакарціны і тэлефільмы:
— Веснавыя навальніцы — Наперадзе — круты паварот — Дзень, калі спаўняецца 30 гадоў — Лісты да жывых — Пушчык едзе ў Прагу — Іду шукаць — Запомнім гэты дзень — Мы з Вулканам — Крушэнне імперыі — Рудабельская рэспубліка — Тыя, што ідуць за гарызонт — Корцік — Бронзавая птушка — Воўчая зграя — Усяго адна ноч — У профіль і анфас — Дажджы па ўсёй тэрыторыі — Дзень вяртання — Вазьму твой боль (Дзяржаўная прэмія БССР) — Іван (тэлевізійны) — Справа для сапраўдных мужчын — Навучыся танчыць — Двое на востраве слёз — Загад — Гамункулус — Мёд асы — Белае возера і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі