Марыя Тэрэза Аньезі (; , — , там жа) — італьянская піяністка і кампазітар. Малодшая сястра знакамітай жанчыны-матэматыка Марыі Гаэтаны Аньезі.
Біяграфія Марыя Тэрэза Аньезі найбольш праславілася сваімі творамі, хаця яна таксама выдатна грала на клавесіне і спявала. Большасць твораў, якія дайшлі да нас, прызначаны для выканання на клавішных музычных інструментах, а таксама для голасу сола або з суправаджэннем.
Яна нарадзілася ў Мілане ў арыстакратычнай сям’і П’етра Аньезі. Разам са сваёй старэйшай і больш знакамітай сястрой, Марыяй Гаэтанай, яна рана атрымала адукацыю. Марыя Гаэтана была адораным матэматыкам, валодала многімі замежнымі мовамі. У той час як яна чытала лекцыі, раз’язджаючы па ўсёй Еўропе, Марыя Тэрэза выступала з канцэртамі. Марыя Тэрэза выйшла замуж за П’ера Антоніа Піноці 13 чэрвеня 1752 года і пасялілася з мужам у раёне, дзе жылі мастакі і інтэлектуалы. Аднак, у рэшце рэшт, сям’я збяднела, неўзабаве пасля чаго памёр Піноці.
Катэгорыя:Піяністы Італіі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Італіі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Жанчыны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны-кампазітары Катэгорыя:Кампазітары класічнай эпохі Катэгорыя:Кампазітары XVIII стагоддзя