Уладзімір Аляксандравіч Грабаураў (, Растоў-на-Доне, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1993).

Біяграфія Скончыў Растоўскі інстытут сельскагаспадарчага машынабудавання (1963), Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка», 1967).

Працаваў у Растоўскім інстытуце сельскагаспадарчага машынабудавання (1967—1989), Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце (1989—1994, загадчык кафедры «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання вытворчасцю»), Міжнародным інстытуце працоўных і сацыяльных адносін (1994—2000, загадчык кафедры «Інфармацыйныя тэхналогіі і матэматыка»), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (2000—2006, загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (аўтатрактарны факультэт, загадчык кафедры «Арганізацыя аўтамабільных перавозак і дарожнага руху»).

Навуковыя інтарэсы: аўтаматызаваныя сістэмы кіравання вытворчасцю; эканамічная кібернетыка; інтэлектуальныя транспартныя сістэмы.

Бібліяграфія Моделирование и оптимизация биотехнических систем в промышленных птичниках : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.07 / Грабауров Владимир Александрович. — Челябинск, 1992. Автоматическая отстройка от влияния сильнодействующих мешающих воздействий при многочастотном электромагнитном контроле : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 198 / Грабауров Владимир Александрович. — Ростов-на-Дону, 1971.

Літаратура

Грабауров Владимир Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 182—183. Грабауров Владимир Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 44.

Спасылкі Кафедра экономической информатики / Сайт БДЭУ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі