Валерый Уладзіміравіч Гуськоў (нар. , Іркуцк, Расія}) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1960), доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1972).
Біяграфія Скончыў Томскі політэхнічны інстытут (1953), Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі АН СССР (аспірантура, 1959).
Працаваў на Мінскам трактарным заводзе (1953—1956, інжынер-канструктар, старшы інжынер-канструктар, начальнік канструктарскага бюро), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск; 1959—1964, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1963, кафедра «Трактары», прафесар, у 1974—1991 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя, разлік, канструяванне і выпрабаванні мабільных машын.
Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1979), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), медаль «Ветэран працы» (1991).
Бібліяграфія Экспериментально-теоретические основания оптимизации параметров сельскохозяйственных тракторов : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.05.03 /В. В. Гуськов. — Минск, 1969. Исследование тягово-сцепных качеств гусеничного трактора на торфяно-болотных грунтах : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. В. Гуськов. — Минск, 1960.
Літаратура Гуськоў Валерый Уладзіміравіч / А. І. Болсун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 548. Гуськов Валерий Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 290. Гуськов Валерий Владимирович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 59—60.