Гэры Раўкан (; ) — амерыканскі вучоны. Працы ў асноўным прысвечаны малекулярнай біялогіі і генетыцы. Член Нацыянальнай акадэміі навук (2008) і Медыцынскай акадэміі (2009) ЗША, а таксама Амерыканскага філасофскага таварыства (2019). Лаўрэат шматлікіх прэстыжных прэмій.
У 1973 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, у 1982 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэце. Атрымаў вядомасць як даследчык мікраРНК. Многія даследаванні праводзіў разам з Віктарам Эмбрасам. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2009).
Узнагароды 2004 — Прэмія Розэнстыла 2008 — Міжнародная прэмія Гайрднера 2008 — Медаль Бенджаміна Франкліна 2008 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 2008 — Warren Triennial Prize, Massachusetts General Hospital 2009 — Прэмія Дыксана 2009 — Прэмія Луізы Грос Харвіц 2009 — Прэмія Мэсры 2011 — Прэмія Дэна Дэвіда 2024 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Герантолагі Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Генетыкі ЗША