Стары парк, або парк культуры і адпачынку імя 60-годдзя СССР — парк у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Размешчаны непадалёку ад цэнтра горада, у раёне мясакансервавага камбіната, абмежаваны вуліцамі Камсамольскай, Кудрына, Міцкевіча, Калініна.

У пачатку XX ст. тут размяшчаўся лесапарк з натуральным дрэвастоем. У працэсе забудовы горада частка лесапарку ўвайшла ў гарадскую мяжу і была захавана. Парк мае плошчу 5,5 га, складаецца з цэнтральнай алеі і некалькіх бакавых сцежак. У парку растуць сосны, елкі, бярозы, клёны, таполі і іншыя дрэвы мясцовых парод.

У парку няма гістарычных архітэктурных збудаванняў. На рагу вуліц Камсамольскай і Кудрына знаходзіцца будынак радыёстанцыі 1930-х гг., які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:Баранавічы