Уладзімір Іванавіч Дзямідаў (, Рыбінск, Яраслаўская вобласць, Расія — ) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1994).

Біяграфія Скончыў Рыбінскі авіяцыйны тэхнікум (1951), Рыбінскі вячэрні тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1960), паралельна Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Халодная апрацоўка металаў рэзаннем, металургічныя станкі і інструменты», 1961).

Працаваў на Рыбінскім маторабудаўнічым заводзе (1951—1960), Мінскім прыборабудаўнічым заводзе (1960—1963), Савеце народнай гаспадаркі БССР (1963—1969, Упраўленне радыётэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці), СКБ № 3, Інстытуце эканомікі АН БССР, Беларускім навукова-даследчым інстытуце навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1976, прафесар кафедры «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», у 1997—1998 — загадчык кафедры, адначасова ў 1997—2009 — загадчык кафедры «Міжнародныя эканамічныя адносіны», з 2019 — прафесар кафедры «Інжынерная эканоміка»).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка прадпрыемстваў машынабудавання; канкурэнтаздольнасць прадукцыі; кіраванне развіццём вытворчасці і інавацыйнай дзейнасцю.

Узнагароды Ордэн Пятра Вялікага 1 ступені (Расія, 2006) і інш.

Бібліяграфія Экономический механизм технического перевооружения производства : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Демидов Владимир Иванович. ― Минск, 1991. Седегов Р. С., Ильин А. И., Алехнович А. В. Основные направления создания АСУ на предприятиях БССР / Под ред. канд. экон. наук В. И. Демидова; Белорус. науч.-исслед. ин-т науч.-техн. информации и техн.-экон. исследований Госплана БССР. — Мн. : БелНИИНТИ, 1975. — 48 с.: черт. ; 20 см. — (Обзорная информация . Серия «Автоматизированные системы, автоматика и вычислительная техника»).

Літаратура

Демидов Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 327. Демидов Владимир Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 48—49.

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі