Алда ван Эйк ( — ) — нідэрландскі архітэктар. Адзін з самых уплывовых пратаганістаў архітэктурнага руху структуралізму. Нарадзіўся ў Дрыбергене, у сям’і паэта, крытыка, эсэіста і філосафа Пітэра Нікалааса ван Эйка і Нэлі Эстэль Бенджамінс, жанчыны сефардскага паходжання, якая нарадзілася і вырасла ў Сурынаме.

Яго братам быў паэт, мастак і рэстаўратар Роберт Флорыс ван Эйк. Быў жанаты з Ханні ван Роен, таксама архітэктарам. Яна дапамагала яму ў шэрагу праектаў.

Катэгорыя:Архітэктары Нідэрландаў Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Структуралісты