Сэр Дэвід Алан Чыперфілд (, , ) — брытанскі архітэктар, заснавальнік архітэктурнага бюро David Chipperfield Architects (1985).

За сваю працу Чыперфілд удастоены некалькіх прэстыжных узнагарод і званняў, у тым ліку членства ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія», рыцарскі тытул за заслугі ў галіне архітэктуры і Імператарскую прэмію Асацыяцыі мастацтваў Японіі.

Кампанія David Chipperfield Architects з’яўляецца глабальнай архітэктурнай студыяй з офісамі ў Лондане, Берліне, Мілане і Шанхаі. Творчыя праекты фірмы атрымалі больш за 100 архітэктурных і дызайнерскіх узнагарод, у тым ліку «Прэмію RIBA імя Д. Стырлінга» (у 2007 годзе за Музей сучаснай літаратуры ў Marbach), «Прэмію Еўрапейскага саюза за сучасную архітэктуру» («Прэмія Міса ван дэр Роэ») і «Прэмію Deutscher Architekturpreis» (у 2011 годзе).

Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Рэдактары часопісаў