Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — ганаровая ўзнагарода СССР з 1956 года.

Па статусе прэмія прысуджалася грамадзянам замежных дзяржаў незалежна ад іх палітычных поглядаў, партыйнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў і расавых адрозненняў, за выдатныя заслугі ў барацьбе за мір паміж народамі.

Заснавана ў выніку перайменавання Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1956 года. Згодна з Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 снежня 1989 года № 905-1 Вярхоўнага Савета СССР Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» была перайменавана ў Міжнародную Ленінскую прэмію міру.

Прэмія прысуджалася Камітэтам па міжнародных Ленінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі», які ўтвараўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у складзе старшыні і 14 членаў — грамадскіх дзеячаў Савецкага Саюза і прадстаўнікоў іншых краін.

Права вылучэння кандыдатаў на суісканне прэмій было дадзена міжнародным і нацыянальным арганізацыям (прафсаюзным, кааператыўным, жаночым, моладзевым і іншым), навуковым установам і навучальным установам, асацыяцыям дзеячаў навукі, культуры і мастацтва і персанальна членам Камітэта па міжнародных Ленінскім прэміях.

Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 сакавіка 1961 года Камітэту па міжнародных Ленінскіх прэміях было нададзена права штогод прысуджаць да пяці прэмій. Асобам, якія атрымлівалі прэмію, уручаўся дыплом лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі, залаты нагрудны медаль з выявай У. І. Леніна і грашовая прэмія ў памеры 25 тысяч рублёў.

Лаўрэаты

1957 Эмануэль д’Асцье дэ ла Віжэры (Францыя); публіцыст і пісьменнік Мікалай Сямёнавіч Ціханаў (СССР); пісьменнік Удакендавала Сарананкара Тхера (Цэйлон); будысцкі манах Даніла Дольчы (Італія); пісьменнік Генрых Брандвейнер (Аўстрыя); вучоны-юрыст Марыя Роса Олівер (Аргенціна); пісьменнік Чандрасекхара Венката Раман (Індыя); фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1930 год) Луі Арагон (Францыя); пісьменнік

1958 Каору Ясуі (Японія); старшыня Усеяпонскай рады па забароне ядзернай і вадароднай зброі Арнольд Цвейг (ГДР); пісьменнік Луі Саян (Францыя); генеральны сакратар Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў Артур Лундквіст (Швецыя); пісьменнік Ёзаф Лукл Громадка (Чехаславакія); тэолаг

1959 Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (СССР); Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Миністраў СССР Уільям Эдуард Бёркхарт Дзюбуа (ЗША); пісьменнік і гісторык Ота Бухвіц (ГДР); дзеяч працоўнага руху Костас Варналіс (Каралеўства Грэцыя); пісьменнік Айвар Мантэгю (Вялікабрытанія); публіцыст, кінасцэнарыст, рэжысёр

1960 Сукарна (Інданезія); палітык Сайрус Ітан (ЗША); прамысловец Ларан Казанова (Францыя); палітык, камуніст Аляксандр Еўдакімавіч Карняйчук (СССР); драматург Азіз Шэрыф (Ірак); вучоны-юрыст

1961 Фідэль Кастра (Куба); палітык Ахмед Секу Турэ (Гвінея); палітык Рамешвары Неру (Індыя); грамадская дзяячка Міхаіл Садавяну (Румынія); пісьменнік Антуан Жорж Табет (Ліван); архітэктар Астап Длускі (Польская Народная Рэспубліка); палітык Уільям Мораў (Аўстралія); пісьменнік, сцэнарыст

1962 Пастанова ад 20 красавіка 1962 года«Правда», 1.05.1962, с. 2 Квамэ Нкрума (Гана); філосаф, сацыёлаг і палітолаг Іштван Добі (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык Фаіз Ахмад Фаіз (Пакістан); паэт Пабла Пікаса (Іспанія); мастак Вольга Паблетэ дэ Эспіноса (Чылі); гісторык

1963 Мадзіба Кейта (Малі); палітык Маноліс Глезас (Каралеўства Грэцыя); палітык, пісьменнік Георгі Трайкоў (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітык Оскар Німеер (Бразілія); архітэктар

1964 Ахмед бен Бела (Алжыр); палітык Далорэс Ібаруры (Іспанія); грамадская дзяячка Херлуф Бідструп (Данія); мастак-карыкатурыст

1965 Аруна Асаф Алі (Індыя); рэвалюцыянерка, актывістка Рафаэль Альберці (Іспанія); паэт Каору Ота (Японія); палітык Гордан Шафер (Вялікабрытанія); журналіст

1966 Пастанова ад 27 красавіка 1966 года Жамсарангійн Самбу (Мангольская Народная Рэспубліка); грамадскі і дзяржаўны дзеяч Джозэф Пітэр-Айо Кёрціс (Нігерыя); грамадскі дзеяч Мар’ям Віры-Туамінен; генеральны сакратар арганізацыі Прыхільнікі міру Фінляндыі Мігель Анхель Астурыяс (Гватэмала); пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай преміі (1967 года) Джакома Манцу (Італія); скульптар і графік

1967 Пастанова ад 21 красавіка 1967 года Марцін Німёлер (ФРГ); пастар Абрахам Фішэр (ПАР); адвакат Хасэ Давід Альфара Сікейрас (Мексіка); мастак Іван Малек (Чэхаславакія); мікрабіёлаг Рокуэл Кент (ЗША); мастак і пісьменнік Герберт Варнке (ГДР); віцэ-старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў

1968 Пастанова ад 27 красавіка 1968 года Нгуен Тхі Дзінь (Паўднёвы В’етнам); грамадская і палітычная дзяячка Хорхе Саламеа Борда (Калумбія); пісьменнік Ромеш Чандра (Індыя); Генеральны сакратар ССМ Жан Эфель (Францыя); мастак-карыкатурыст Іорыс Івенс (Нідэрланды); рэжысёр Эндрэ Шык (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык

1970 Пастанова ад 17 красавіка 1970 года Акіра Іваі (Японія); прафсаюзны лідар Яраслаў Івашкевіч (Польская Народная Рэспубліка); пісьменнік Халед Мохі эд-Дзін (Аб’яднаная Арабская Рэспубліка); генеральны сакратар егіпецкага Нацыянальнага савета міру Лайнус Карл Полінг (ЗША); хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1954 і 1962 гадоў) Бертыль Сванстром (Швецыя); журналіст Людвік Свобада (Чэхаславакія); ваенны і дзяржаўны дзеяч Шафіа Ахмед аш-Шэйх (Судан); генеральны сакратар Федэрацыі працоўных прафсаюзаў Судану

1972 Эрык Генры Стонлі Буроп (Вялікабрытанія); фізік Рэната Гутуза (Італія); мастак Цола Драгойчава (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітык Камаль Джумблат (Ліван); палітык Эрнст Буш (ГДР); актор і спявак Альфрэда Варэла (Аргенціна); пісьменнік і журналіст

1973 Леанід Ільіч Брэжнеў (СССР); Генеральны Сакратар і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Сальвадор Альендэ (Чылі); палітык Энрыке Пасторына Віскардзі (Уругвай); старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў Джэймс Олдрыдж (Вялікабрытанія); пісьменнік і журналіст

1975 Луіс Карвалан (Чылі); палітык Жанна Мартэн Сісэ (Гвінея); грамадская і палітычная дзяячка Райман Гаор (Бельгія); святар

1977 Янаш Кадар (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык Агасціна Нета (Ангола); палітык, паэт Самора Машэл (Мазамбік); палітык Шон Мак-Брайд (Ірландыя); палітычны і грамадскі дзеяч П’ер Пуяд (Францыя); палітык, ваенны Яніс Рыцас (Грэцыя); паэт Артэнсія Бусі дэ Альендэ (Чылі); грамадска-палітычны дзеяч

1979 Курт Бахман (ФРГ); дзеяч працоўнага руху Фрэда Браўн (Аўстралія); прэзідэнт Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын Анджэла Дэвіс (ЗША); праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху, сацыёлаг, педагог і пісьменнік Кумар Падма Шывашанкар Менан (Індыя); дыпламат Вільма Эспін (Куба); грамадская дзяячка Халіна Скібнеўская (Польская Народная Рэспубліка); архітэктар

1980 Урха Кеканен (Фінляндыя); палітык Ле Зуан (В’етнам); палітык Мігель Атэра Сільва (Венесуэла); пісьменнік і журналіст Эрвэ Базен (Францыя); пісьменнік Абд ар-Рахман Хамісі (Егіпет); пісьменнік

1983 Махмуд Дарвіш (Палесціна); паэт Мікіс Тэадаракіс (Грэцыя); кампазітар Лібер Серэньі (Уругвай); палітычны дзеяч Джон Морган (Канада); святар

1985 Індзіра Гандзі (Індыя); палітык Нгуен Хыу Тхо (В’етнам); палітык Ёзэф Вебер (ФРГ); палітычны і грамадскі дзеяч Жан-Мары Леге (Францыя); навуковы і грамадскі дзеяч Луіс Відалес (Калумбія); паэт і грамадскі дзеяч Ева Пальмер (Швецыя); грамадская дзяячка

1987 Джуліус Ньерэрэ (Танзанія); палітык Герберт Міс (ФРГ); палітычны дзеяч Пётр Танчаў (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітычны дзеяч Дораці Кроўфут-Ходжкін (Вялікабрытанія); хімік Мігель д’Эскота Брокман (Нікарагуа); дыпламат, палітык і святар

1988 Абдул Сатар Эдхі (Пакістан); філантроп

1990 Пастанова ад 30 мая 1990 года«Правда», 31.05.1990, с. 1 Нельсан Мандэла (ПАР); палітычны дзеяч

Гл. таксама Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» Ленінская прэмія

Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна Катэгорыя:Прэміі СССР Катэгорыя:Мір