Карасік — невялікае возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Блакітных азёр. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Блакітныя азёры». Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр.

Возера належыць да басейну ракі Страча.

Вада ў возеры мае бурае адценне, што сведчыць пра моцную насычанасць вады жалезам.

Спасылкі Возера Караснік / Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі»

Катэгорыя:Балдуцкая група азёр Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы