Лашкевічы — шляхецкі род беларускага паходжання. Бярэ пачатак ад Івана Лашкі, які ў 1563 годзе быў нададзены правамі на зямлю вялікім князём літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам. Украінская галіна паводле дакументаў, вядзе свой род ад беларускага выхадца Іллі Лашкевіча, які перасяліўся ў Старадуб з Рэчыцкага павета ў 1679 годзе. Або ад казака Старадубскага палка Ціхана (Цішка) Гаўрылавіча, па мянушцы Лашкоhttp://www.mglin-krai.ru/chernigovskaya-guberniya/350-metsenat-i-blagotvoritel-stepan-artemevich-lashkevich#_Toc501457919.
Род занесены ў VI частку Дваранскай радаслоўнай кнігі Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыіhttps://ru.wikipedia.org/wiki/Список_дворянских_родов_Черниговской_губернии#VI_часть, а таксама у Спіс дваранскіх родаў Магілёўскай губерніСпіс дваранскіх родаў Магілёўскай губерні.
Апісанне герба
Лашкевічы з’яўляюцца прадстаўнікамі герба Ляліва.
У блакітным полі знаходзіцца залатая шасцігранная зорка, пад якой — месяц рагамі ўверх, зроблены з таго ж металу. На шчыце размешчаны дваранскі каранаваны шлем. Нашлемнік: паўлінавыя пёры, на якіх відаць зорку з месяцам. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб роду Лашкевічаў унесены ў 7 частку Агульнага гербоўніка дваранскіх родаў Расійскай імперыі на старонцы 161.
Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя