5-я Клятнянская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе партызанскіх атрадаў «Бясстрашы», арганізаванага ў ліпені 1941 і «За Савецкую Беларусь», арганізаванага ў красавіку 1942 года. брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Арлоўскай вобласці РСФСР, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў БССР. 29 верасня 1943 года брыгада (1488 партызан, 4 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад 1-ы батальён; 2-і батальён; 3-і батальён; 4-ы батальён.

Камандаванне Камандзір А. М. Яромін.

Камісары С. І. Сядоў; П. С. Кляцко.

Начальнік штаба М. Г. Мураўеў.

Гісторыя У лютым — ліпені 1943 года партызаны правялі больш за 100 баёў. 18 лістапада 1942 года разграмілі чыгуначную станцыю Журбін. У студзені 1943 вялі баі з карнікамі за выхад з блакады. У красавіку разбілі ахову маста цераз раку Сураў на дарозе Хоцімск — Касцюковічы. У жніўні і верасні 1943 года на чыгуначным участку Камунары — Журбін — Сураж падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі супраць нямецкіх груп на дарозе Чэрыкаў — Краснаполле.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе