Аляксандр Мікалаевіч Пы́пін (; , Саратаў — , Санкт-Пецярбург) — рускі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў літаратуразнаўстве, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (10.01.1898, член-карэспандэнт з 07.12.1891, выконваючы абавязкі віцэ-прэзідэнта з 24.07.1904 па 01.09.1904).
Біяграфія Нарадзіўся ў Саратаве. У 1842—1849 гадах вучыўся ў Саратаўскай мужчынскай гімназіі. Паступіў у Казанскі ўніверсітэт, потым перавёўся ў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, які скончыў у 1853 годзе. Вучань І. І. Сразнеўскага. У 1858—1860 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1860—1861 гадах — выконваючы пасаду экстраардынарнага прафесара Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Выйшаў у адстаўку ў ліку ліберальна настроеных прафесараў ў знак пратэсту супраць захадаў уладаў па спыненні студэнцкіх беспарадкаў. Супрацоўнічаў у часопісах «Отечественные записки», «Современник» у 1854—1866 гадах, член Археаграфічнай камісіі ў 1860—1866 гадах. Член рэдакцыі часопіса «Вестник Европы» з 1867 года, выконваючы абавязкі яго галоўнага рэдактара ў 1881—1883 гадах. Рэдактар выдання «Известия Аддзялення рускай мовы і славеснасці» ў 1899—1904 гадах.
Навуковая і творчая дзейнасць Друкавацца пачаў у 1852 годзе. Прадстаўнік прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў расійскім літаратуразнаўстве. Аўтар «Гісторыі славянскіх літаратур» (разам з У. Д. Спасовічам, 2-е выданне, т. 1—2, 1879—1881), «Гісторыі рускай этнаграфіі» (т.1—4, 1890—1892), «Гісторыі рускай літаратуры» (т. 1-4, 1898—1899; 4-е выданне, 1911—1913). Вывучаў біяграфію, творчасць і эпісталярная спадчына В. Р. Бялінскага. Адзін з першых гісторыкаў расійскага масонства, склаў анатаваны спіс ложаў 1717—1829 гадоў. Абгрунтоўваў грамадскую значнасць славяназнаўства, цесную сувязь славістыкі з развіццём нацыянальнай самасвядомасці. Вылучаў задачу культурнага яднання славян, у гэтым вызначальнае месца адводзіў літаратуры.
Рэдактар і перакладчык гісторыка-літаратурных і гістарычных твораў І. Шэра, Г. Гетнера, Д. У. Дрэйпера, У. Уэвела, Ф. К. Шлосэра і інш.
Аўтар успамінаў «Мои заметки» (1910, перавыданне ў 1996).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Археографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты РАН Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона Катэгорыя:Панславісты Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі