Аркадзь Дзмітрыевіч Качан (, в. Вірышча, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1993).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1962; аспірантура).
Працаваў у Маладзечанскім політэхнічным тэхнікуме (з 1962), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1965, энергетычны факультэт, кафедра «Цеплавыя электрычныя станцыі», прафесар, у 1975—1983 — загадчык кафедры, 1979—1984 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя рэжымаў і тэхналагічных працэсаў ЦЭС.
Бібліяграфія Разработка методов анализа показателей топливоиспользозания, оптимизация режимов и технологических схем ТЭЦ с целью повышения их системной эффективности : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.14.14 / Качан Аркадий Дмитриевич. — Москва, 1992. Исследование переменных режимов работы теплофикационных турбин : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 273 / А. Д. Качан. — Минск, 1969.
Літаратура Качан Аркадзь Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 194. Качан Аркадий Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 16. Качан Аркадий Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2014. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 399. Качан Аркадий Дмитриевич // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. — Минск, 1998. — С. 104. Профессор Качан Аркадий Дмитриевич : [некролог] // Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ. Энергетика. — 2004. — № 5. — С. 86—87.
Катэгорыя:Дэканы БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа