Бітва за Ірун была вырашальнай бітвай Гіпускааскай аперацыі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Армія нацыяналістаў пад камандаваннем палкоўніка Альфонса Беарлегі захапіла горад Ірун, адрэзаўшы паўночныя правінцыі Гіпускаа, Біская, Сантандэр і Астурыя ад Францыі.
Перадумовы Ірун размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Іспаніі, паміж мяжой Францыі і горадам Сан-Себасцьян. У канцы ліпеня Навара, цытадэль карлістаў, была захоплена атрадамі рэкетэ, пасля чаго пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць унесеных у чорны спіс мірных жыхароў. У пачатку жніўня палкоўнік карлістаў Хасэ Сальчага і палкоўнік Альфонса Беарлегі па загадзе генерала Эміліа Мола ўзначалілі наступленне ў бок Іруна.
Сілы Сілы палкоўніка Беарлегі былі малалікімі, але ў іх распараджэнні былі 155-мм артылерыйскія гарматы, нямецкія лёгкія танкі, самалёты Junkers Ju 52 і злучэнне з 700 байцоў іспанскага легіёна.
Горад абаранялі 3000 рэспубліканцаў, уключаючы апалчэнцаў НКП, астурыйскіх шахцёраў, баскскіх нацыяналістаў і французскіх камуністаў-добраахвотнікаў. Аднак яны былі дрэнна ўзброены і не мелі належнай ваеннай падрыхтоўкі.
Бітва 11 жніўня караблі нацыяналістаў «Іспанія» (лінкор), «Альмірантэ» (крэйсер) і «Веласка» (эсмінец) пачалі абстрэл горада. Асноўныя баі разгарнуліся на хрыбце Пунца.
Французы закрылі мяжу з Іспаніяй 8 жніўня, што прывяло да недахопу боепрыпасаў і харчоў у шэрагах рэспубліканцаў. Калі рэспубліканцы, нарэшце, пакінулі горад, адыходзячыя сілы анархістаў, раз’юшаныя адсутнасцю боепрыпасаў, падпалілі Ірун, каб знішчыць тое, што магло спатрэбіцца нацыяналістам.
Палкоўнік Беарлегі быў паранены снайперскай куляй, калі ўвайшоў у горад. Ён адмовіўся лячыць рану і неўзабаве памёр ад гангрэны.
Наступствы Пасля Іруна батальёны нацыяналістаў накіраваліся на захад, у бок Сан-Себасцьяна.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Бітвы ў Іспаніі Катэгорыя:Жнівень 1936 года Катэгорыя:Верасень 1936 года Катэгорыя:1936 год у Іспаніі Катэгорыя:Канфлікты 1936 года