Ален Бард (; нар. , ) — амерыканскі вучоны-хімік, спецыяліст у галіне фізічнай хіміі і электрахіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1982) і Амерыканскага філасофскага таварыства (1999), супрацоўнік Тэхаскага ўніверсітэта. Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (2011).

У 1956 годзе атрымаў ступень магістра і ў 1958 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэце. З 1958 года працуе ў Тэхаскім універсітэце ў Осціне. З 1982 па 2001 год галоўрэд Journal of the American Chemical Society. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, фэла Амерыканскага хімічнага таварыства (2009, у ліку першых удастоеных).

У 2011 годзе 11-ы найбольш цытуемы з цяперашніх хімікаў (індэкс Хірша = 118). 13-ы найбольш цытаваны хімік за перыяд з 1981 па 1997 год.

Крыніцы

Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Аўтары падручнікаў