Беларускі полк «Пагоня» — былое вайсковае фарміраванне ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года для абароны незалежнасці Украіны.
У ліпені 2023 года Беларуская служба Радыё «Свабода» паведаміла, што полк «Пагоня» спыніў існаванне.
Гісторыя 30 сакавіка 2022 года палітычны актывіст Вадзім Пракоп’еў паведаміў пра пачатак фарміравання Беларускага палка «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны.
Полк створаны па ініцыятыве беларускіх афіцэраў. Рэкрутынгавы цэнтр палка размешчаны ў Варшаве.
У чэрвені 2022 года стала вядома, што першая група байцоў беларускага палка «Пагоня» падпісала кантракты з Сіламі спецыяльных аперацый Украіны. У тым жа месяцы «Пагоня» стала называцца «палком спецыяльнага прызначэння». Байцоў палка трэніруе амерыканец Мэцью Паркер, адзін з інструктараў Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны.
14 верасня 2022 года адзін з стваральнікаў палка і памочнік камандзіра Вадзім Пракоп’еў пакінуў полк «Пагоня».
У кастрычніку 2022 года стала вядома, што каманда аэраразведкі палка «Пагоня» перайшла да палка Каліноўскага.
20 кастрычніка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала полк «Пагоня» «экстрэмісцкім фармаваннем». У тым самым месяцы Telegram-канал палка дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаўРеспубликанский список экстремистских материалов.
У лістападзе 2022 года байцы палка «Пагоня» разам з беларусамі, якія сталы жывуць ва Украіне, заснавалі грамадскае аб’яднанне «Пагоня». Яго дырэктарам стаў кікбаксёр Віталь Гуркоў.
У ліпені 2023 года Беларуская служба Радыё «Свабода» паведаміла, што полк «Пагоня» спыніў існаванне.
Страты
26 верасня 2022 года ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласці загінуў беларускі баец палка «Пагоня» Аляксей Вешчавайлаў («Жнец»).
31 ліпеня 2023 года грамадскае аб’яднанне «Пагоня» паведаміла, што ў баях загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік.
Гл. таксама 1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» Беларусь ва ўварванні Расіі ва Украіну Беларусь і канфлікт на ўсходзе Украіны
Спасылкі Афіцыйны тэлеграм-канал Associated Press апублікавала фотарэпартаж пра беларускі полк «Пагоня»
Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:Беларуска-ўкраінскія адносіны Катэгорыя:Узброеныя сілы Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе Катэгорыя:Беларускія часці на баку Украіны