Бенядзікт Война (? — ) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Біскуп віленскі (з 1600).

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў герба «Трубы», сын Войны Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала і Габрыэля.

Вучыўся ў Віленскай акадэміі і за мяжой. Быў кусташам і канонікам віленскім, сакратаром караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, пробашчам троцкім ад 1576. З 1594 адміністратар Віленскай дыяцэзіі, з 1600 — біскуп віленскі. Правёў паўторную кананізацыю св. Казіміра.

Пахаваны ў віленскай катэдры Св. Станіслава.

Літаратура

Бенядзікт Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Кусташы Віленскага кафедральнага капітула