Віленская харугва, або харугва Віленскага ваяводства () — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Віленскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

Апісанне Харугва ўяўляла сабой двухбаковае прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру ў «трыццаці і пяці локцяў» з дзвюма касіцаміСпаткай Л. Гербы и флаги стран мира. Европа. Часть I. — Litres, 2017. — Т. I. — ISBN 5040336969. — ISBN 9785040336968..

На пярэднім баку выяўлены герб Вялікага княства Літоўскага — «Пагоня» на белым шчыце, на адваротным — «Калюмны»Исторические белорусские флаги (vexillographia.ru)Niesiecki K. Herbarz Polski. Tom 1 — Lipsk: Wydanie Jana Nep. Bobrowicza, 1839 — S. 134.

«Пагоня» ў гербоўніку Каспера Нясецкага (1728) апісана наступным чынамNiesiecki К. Korona polska przy złotej wolności…. — Lwów, 1728. t.1. — 692 s.:

Муж збройны ў шышаку на белым кані, бегам быццам пушчаным, сядло на ім і чапрак чырвоны, аж да капытоў конскіх распасцёрты, з траякімі залатымі махрамі, у полі таксама чырвоным; у правай руцэ меч аголены, узняты ўверх, быццам для ўдару трымае; а злева, дакладней, на плячы яго шчыт, з двума залатымі крыжамі ў адзін злучанымі.

Б. Кёне ўдакладняе, што тым часам шчыт ў вершніка быў чырвонага колеруКёне Б. В. О литовских гербах // Первый отчет археологическо-нумизматического общества в Санкт-Петербурге — СПб.: тип. Экспедиции заготовления Гос. бумаг, 1847 — С. 224.

Гісторыя Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводства сталі і ваеннымі акругаміЛевко О. Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие — Мн.: Беларуская навука, 2004. — C. 87 — ISBN 985-08-0602-8., якія фармавалі тэрытарыяльнае воінскае падраздзяленне — частку войска, «пры якой ёсць харугва (сцяг) або значок»Толковый словарь живого великорусского языка Владимира Даля 2-е издание, том 4, 1882 год..

Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву вялікакняжацкага герба «Пагоні»Дубенецкий Н. Витебский герб: культурный фетиш или напоминание (geraldika.ru). У 1564—1566 гадах усе ваяводствы атрымалі харугвы адзінага ўзору з дзяржаўнага скарбу. Вялікая харугва ваяводства ўяўляла сабой аднакаляровае прамавугольнае палотнішча ў «трыццаці і пяці локцяў» даўжынёй з дзвюма касіцаміСпаткай Л. Гербы и флаги стран мира. Европа. Часть I. — Litres, 2017. — Т. I. — ISBN 5040336969. — ISBN 9785040336968..

Барташ Папроцкі паведамляе, што ў яго час (1584) Віленскае ваяводства ўжывала тры гербыBartosz Paprocki. Herby rycerstwa polskiego. — Kraków, 1584 — S. 917.:

Віленскае [ваяводства] ўжывае [гербы:] мужа на кані белым у чырвоным полі, мядзведзя чорнага ў полі зялёным, і калюмны на чырвоным.

Падобныя харугвы мелі ўсе паветы Віленскага ваяводства, толькі павятовыя харугвы былі з адной касіцайNiesiecki K. Herbarz Polski. Tom 1 — Lipsk: Wydanie Jana Nep. Bobrowicza, 1839.

Характэрнай рысай было выяўленне павятовага або ваяводскага герба разам з надпісам пра тэрытарыяльную належнасць харугвы Organizacja, prawo i dyscyplina w polskim i litewskim pospolitym ruszeniu (do połowy XVII wieku), — Białystok 2018 — ISBN 978-83-64103-30-8, pp. 690 — P. 496.

Захавалася цэнтральная частка Троцкай харугвы часоў рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609—1618 гадоў, на якой пазначана імя караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы — Sigismundus III Dei gratia rex Poloniae magnus dux Lithuaniae.

Спасылкі

Катэгорыя:Віленскае ваяводства Катэгорыя:Харугвы ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага