Уладзімір Андрэевіч Семянюк (нар. , в. Залессе, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі філосаф, палітолаг. Доктар філасофскіх навук (1990), прафесар (1993).

Біяграфія У 1958 годзе закончыў Залескую сярэднюю школу. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1963).

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам у Глыбоцкім раёне. У 1964—1967 гадах — аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, потым малодшы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

З 1968 года — дацэнт кафедры філасофіі Беларускага інстытута фізічнай культуры.

У 1978—1981 гадах чытаў лекцыі ў Вышэйшай інжынернай школе г. Зялёна-Гура (Польшча). У 1989—1993 гадах ён дацэнт, прафесар кафедры сацыялогіі і медыцынскай этыкі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1994 года — прафесар кафедры філасофіі Беларускай політэхнічнай акадэміі (факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя філасофіі; айчынная філасофская думка.

Выбраная бібліяграфія Зловещий альянс / В. А. Семенюк. — Мінск, 1972. Преступления сионизма на Ближнем Востоке: материал в помощь лектору / В. А. Семенюк; Правление общества «Знание» Белорусской ССР, Координационный совет по политическому обличению империализма. — Минск, 1972. Националистическое безумие: идеология, политика и практика международного сионизма / В. А. Семенюк. — Мн.: Беларусь, 1976. — 256 с. Сионизм в антикоммунистической и неоколониалистикой стратегии империализма (социально-политический анализ) : диссертация … доктора философских наук : 09.00.02 : защищена 00.00.0000 : утверждена 31.08.1990 / Семенюк Владимир Андреевич. — Минск, 1986.

Літаратура Семянюк Уладзімір Андрэевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 440—441 : фота. — (Імі ганарацца землякі). Семянюк Уладзімір Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 125—126. 80 гадоў з дня нараджэння У. А. Семянюка (1940) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 150.