Нізі́нныя лугі́ — лугі, якія развіваюцца ва ўмовах блізкага ад паверхні ўзроўню грунтавых водаў.

Размешчаны ў паніжаных участках рэльефу і часта мяжуюць з нізіннымі балотамі ў далінах рэк і ручаёў. Глебы нізінных лугоў дзярновыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя, багатыя на арганічныя рэчывы. Травастоі злакавыя, асаковыя (вострыца дзірваністая, метлюжок балотны, пажарніца, казялец паўзучы, чарот лясны, асокі і інш.). У раслінным покрыве пераважаюць расліны мезафіты і гіграфіты. Развіта покрыва з зялёных імхоў.

Нізінныя лугі маюць малую прадукцыйнасць, і сена з іх атрымліваецца нізкай якасці.

Літаратура

Низинные луга // Словарь ботанических терминов. / Под общей редакцией д.б.н. И. А. Дудки. — Киев: Наукова Думка, 1984. Низинные луга // Экологический энциклопедический словарь. — Кишинёв: Главная редакция Молдавской советской энциклопедии, 1989.

Спасылкі Фитоценология. Таксономия. Экология: уч.-мет. пособие / Н. П. Лукашевич и др. — Витебск: ВГАВМ, 2012. — 25 с.  — ISBN 978-985-512-635-6.

Катэгорыя:Лугі Катэгорыя:Зоны расліннасці