Давід Ісаак Дубінскі (, пры нараджэнні — Давід Ісаак Дабнеўскі; ) — амерыканскі прафсаюзны дзеяч яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Старшыня Міжнароднага прафсаюз работнікаў вытворчасці жаночага адзення (1932—1966).
Біяграфія Нарадзіўся 22 лютага 1892 года ў Брэсце, і быў самым малодшым дзіцем у сям’і з пяці хлопчыкаў і трох дзяўчынакRobert D. Parmet, The Master of Seventh Avenue: David Dubinsky and the American Labor Movement. New York: New York University Press, 2005; pg. 4.. Яго сям’я пераехала ў Лодзь, калі яму споўнілася тры гады. З ранніх гадоў працаваў у пякарні бацькіParmet, The Master of Seventh Avenue, pp. 5-6..
У час першай рускай рэвалюцыі зблізіўся з Бундам і ўступіў у яго прафсаюз пекараў, у 1906 годзе стаў памочнікам сакратара прафсаюза.Parmet, The Master of Seventh Avenue, pg. 7.. У 15 гадоў ён стаў старшынёй мясцовай ячэйкі прафсаюза. У далейшым быў арыштаваны ахранкай і прыгавораны да катаржных работ у Чалябінску, аднак пры этапаванні збег з-пад варты і пасля збег у Нью-Ёрк у 1911 годзе.
У ЗША пачаў працаваць швачкам і працягнуў прафсаюзную дзейнасць, уступіўшы ў Міжнародны прафсаюз работнікаў вытворчасці жаночага адзення. У 1922 годзе ён стаў членам генеральнага выканаўчага савета прафсаюза, а ў 1929 годзе — генеральным сакратаром-скарбнікам. У 1932 годзе Дубінскі стаў старшынёй прафсаюза, захаваўшы за сабой пасаду скарбніка. Ён займаў пасаду старшыні да 1966 года, а пасаду скарбніка — да 1959 года.
Памёр 17 верасня 1982 года Нью-Ёрку.
Спадчына Давід Ісаак Дубінскі аказаў моцны ўплыў на пашырэнне правоў працоўных не толькі ў швейнай прамысловасці. Сярод дасягненняў жаночага прафсаюза пад кіраўніцтвам Дубінскага было першае пагадненне аб 35-гадзінным рабочым тыдні, пагадненне аб аплаце работадаўцам водпускаў наёмных рабочых, а таксама ініцыятывы ў галіне аховы працы.
Крыніцы
Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы ЗША