Сяргей Паўлавіч Астравумаў ( — ) — беларускі акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1931). Вучыўся ў Тэатральнай школе пры Маскоўскім камерным тэатры (1935—1939), пасля заканчэння якой разам з выпускнікамі Дзяржаўнага тэатральнага інстытута імя Луначарскага, «леанідаўцамі», выехаў у Гомель. Тут у Рускім абласным драматычным тэатры ён працаваў да пачатку вайны. У складзе Першай франтавой канцэртнай брыгады знаходзіўся з ліпеня 1941 па люты 1945 года. Пасля адкамандзіраваны ў Гомель для аднаўлення тэатра. У другой палове 1940-х быў там у якасці мастацкага кіраўніка і акцёра. У 1950-я займаў пасаду галоўнага рэжысёра Гомельскай абласной студыі тэлебачання, паралельна кіраваў тэатральным калектывам мастацкай самадзейнасці Палаца культуры чыгуначнікаў імя Леніна, які наведвала студэнтка медвучылішча Зінаіда Бандарэнка. Калі ў Гомельскай студыі тэлебачання аб’явілі конкурс дыктараў, Астравумаў прапанаваў вучаніцы паспрабаваць уласныя сілы. Зінаіда перамагла ў конкурсе, і гэта дало старт яе бліскучай кар’еры на Беларускім тэлебачанні.
Навуковая дзейнасць Аўтар мастацка-публіцыстычнай кнігі «Особое подразделение», у якой узнавіў гісторыю Першай беларускай франтавой брыгады. 7 мая 2009 года на сцэне Гомельскага драматычнага тэатра адбылася прэм’ера спектакля з такой жа назвай, пастаўленага паводле кнігі рэжысёрам Аляксеем Бычковым да 65-годдзя вызвалення Беларусі. За вялікі ўнёсак у культуру Беларусі было нададзена званне «Заслужаны дзеяч культуры БССР».
Літаратура Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 1. — С. 300. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С. 64.
Спасылкі Остроумов Сергей Павлович // Знаменитые люжи Гомельщины
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры СССР Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі