Віктар Паўлавіч Міхайлаў (, Вілейка, Мінская вобласць — ) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1994).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт, 1972).
Працаваў у Інстытуце электронікі АН БССР (1972—1974, стажор-даследчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1974—1993, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, навуковы супрацоўнік, з 1990 — загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1993, Міжнародны лазерны цэнтр, у 1993—1999 — дырэктар цэнтра, адначасова прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Лазерная тэхніка і тэхналогія», у 1996—2001 — загадчык кафедры).
Памёр 20 лютага 2001 года, пахаваны ў г. Ньютан, штат Масачусетс, ЗША.
Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка.
Бібліяграфія Твердотельные лазеры с пассивной синхронизацией мод и управляемыми временными характеристиками излучения : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.04 / Михайлов Виктор Павлович. — Минск, 1989.
Літаратура Михайлов Виктор Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 319. Михайлов Виктор Павлович // Минская область : энциклопедия : в 2 т. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 373. Міхайлаў Віктар Паўлавіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 573.