thumb|200px|Герб Архангельска Вядомыя ўраджэнцы Архангельска:

__NOTOC__ thumb|175px|Ілья Галюза thumb|175px|Ігар Красноў thumb|175px|Віктар Радус-Зяньковіч

А Уладзімір Ільіч Андрыянаў (нар. 1944) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісец.

Б Барыс Аляксеевіч Бальшакоў (1910—1950) — беларускі савецкі спартсмен (веласіпедны і канькабежны спорт). Заслужаны майстар спорту СССР (1947).

В Аляксандр Леапольдавіч Верашчагін (нар. 1949) — беларускі мастак.

Г Ілья Сяргеевіч Галюза (нар. 1979) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.

Д Вячаслаў Мікалаевіч Данілаў (1948—2017)  — беларускі архітэктар.

Е Альберт Сцяпанавіч Елізараў (1937—2009) — вучоны ў галіне прыборабудавання. Сяргей Аляксандравіч Елізараў (нар. 1955) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013). Альберт Мікалаевіч Елсукоў (1936—2014) — беларускі сацыёлаг і філосаф, спецыяліст у галіне гісторыі і метадалогіі навукі, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

І Ігар Віктаравіч Красноў (нар. 1975) — расійскі дзяржаўны дзеяч, юрыст.

К Барыс Андрэевіч Калавандзін (1938—1998) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і цеплафізікі, доктар тэхнічных навук, прафесар. Міхаіл Навумавіч Калік (1927—2017) — савецкі і ізраільскі кінарэжысёр. Аўгуст Уладзіміравіч Канстанцінаў (1928—1979) — савецкі вучоны ў галіне генетыкі і цыталогіі, педагог.

Р Віктар Аляксеевіч Радус-Зяньковіч (1877—1967) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня СНК Кіргізскай (Казахскай) АССР (1920—1921), народны камісар рабоча-сялянскай інспекцыі БССР (1925—1927). Рауль Мартынавіч Рондзель (1919—2002) — беларускі спецыяліст у галіне геадэзіі.

С Клара Уладзіміраўна Сакалова (нар. 1931) — беларускі архітэктар. Алена Аляксееўна Саламаха (нар. 1939) — беларускі музыказнавец. Анастасія Аляксандраўна Суханава (нар. 1948) — аператар, рэжысёр, педагог, грамадскі дзеяч Аскольд Аўрамавіч Сухін (1941—1994) — беларускі спявак (бас). Заслужаны артыст Беларусі (1971).

Т Ірына Аляксандраўна Трусава (нар. 1957) — беларускі спецыяліст у галіне металургіі чорных, каляровых і рэдкіх металаў, прамысловай цеплаэнергетыкі.

У Васіль Мікалаевіч Унціт (1834— ?) — беларускі і расійскі медык. Доктар медыцыны.

Х Юрый Іванавіч Холькін (1933—2018) — спецыяліст у галіне хімічнай перапрацоўкі драўніны.