Дзмітрый Міхайлавіч (1-я палова XIV ст. — пасля 1374) — князь друцкі.
З роду князёў друцкіх, сын князя Міхаіла Міхайлавіча.
Згаданы без імя па бацьку пад 1372 годам, калі разам з полацкім князем Андрэем Альгердавічам удзельнічаў у паходзе на Вялікае Княства Уладзімірскае і Вялікае Княства Маскоўскае.
У 1374 годзе, напэўна, разам з малодшым братам князем Васілём згадваецца Германам з Вартберга як «князі одрыскія» (reges ... de Odriske) у паходзе полацкага князя Андрэя Альгердавіча на ордэнскі замак Дынабург.
Меў сыноў Сямёна, Івана Кіндыра, а таксама дачку Аляксандру.
Літаратура
Катэгорыя:Друцкія