Half-Life () — камп’ютарная гульня ў жанры навукова-фантастычнага шутара ад першай асобы, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Valve Software і выдадзеная кампаніяй Sierra Studios 8 лістапада 1998 для персанальных камп’ютараў. Першая гульня ў серыі Half-Life. Тэхнічна заснавана на значна перапрацаваным рухавіку Quake кампаніі id Software. У 2001 годзе студыя Gearbox Software партавала Half-Life на кансоль PlayStation 2. Таксама гульня распрацоўвалася для платформы Sega Dreamcast, але рэліз быў адменены. У студзені 2013 года Valve партавала гульню на Linux і OS X. Гульня Black Mesa (2020), распрацаваная студыяй Crowbar Collective, уяўляе сабой дапрацаваны і пашыраны рымейк Half-Life.
Half-Life атрымала прызнанне за сваю графіку, геймплэй і апавяданне, мае больш за 50 узнагарод «Гульня года». Лічыцца адным з самых уплывовых шутараў ад першай асобы і адной з найлепшых калі-небудзь створаных відэагульняў. Да 2008 года было прададзена больш за дзевяць мільёнаў асобнікаў гульні.
Спасылкі Афіцыйны сайт Valve Software
Катэгорыя:Навукова-фантастычныя відэагульні Катэгорыя:Шутары ад першай асобы Катэгорыя:Відэагульні 1998 года Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Гульні для PlayStation 2 Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для macOS Катэгорыя:Гульні для Linux Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў ЗША Катэгорыя:Valve Катэгорыя:Half-Life