21 лістапада 2022 года землятрус магнітудай 5,6 адбыўся недалёка ад Чыанджура на захадзе вострава Ява, Інданезія. Дрэнная якасць пабудоў і высокая шчыльнасць насельніцтва прывялі да вельмі вялікай колькасці ахвяр для такога маштабу землетрасення: 162 чалавекі загінулі і больш за 700 атрымалі раненні. Падчас катарстрофы былі разбураны ці пашкоджаны 2200 будынкаў«Indonesia earthquake: At least 162 people killed after 5.6 magnitude quake in West Java». Sky News..
Штуршкі адчуваліся нават у Джакарце, сталіцы краіны.
Ява знаходзіцца паблізу актыўнай канвергентнай мяжы, якая падзяляе Зондскую пліту на поўначы і Аўстралійскую пліту на поўдні. На мяжы, адзначанай Зондскім жолабам, які рухаецца на поўнач, Аўстралійская пліта апускаецца пад Зондскую пліту. Гэта можа прыводзіць да землетрасенняў магнітудай да 8,7, якія мелі месца ў 1994, 2006 і 2009 гадах.
Катэгорыя:Лістапад 2022 года Катэгорыя:Падзеі 21 лістапада Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Землетрасенні Катэгорыя:Гісторыя Явы