Праспект Дзяржынскага — магістральная вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фелікса Дзяржынскага (1877—1926), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча СССР.
Праспект даўжынёй каля 7,8 км ідзе ад плошчы Багушэвіча ў цэнтральнай частцы горада на паўднёвы захад і канчаецца каля Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Да 1977 года называўся вул. Савецкіх пагранічнікаў.
Гісторыя У сярэдзіне сямідзясятых гадоў было вырашана пабудаваць вуліцу-дублёр Ленінскага праспекту для выезду ў брэсцкім кірунку. Прыкладна ў гэты час пашырылі вуліцу Нямігу і падоўжылі яе да цяперашняй плошчы Францішка Багушэвіча — з гэтага месца мела пачынацца новая магістральная вуліца на паўднёвы захад. У 1977 годзе вуліцу Савецкіх пагранічнікаў перайменавалі ў праспект Дзяржынскага. У шматлікіх крыніцах указана, што перайменаванне адбылося ў 1979-м, аднак на самой справе ў гэтым годзе скончыўся першы этап рэканстукцыі праспекта, а новае імя магістраль атрымала да 100-годдзя нараджэння Ф. Э. Дзяржынскага — у 1977-м.Праспект Дзяржынскага: адрэзак гісторыі.
Прыкладна ў 1984, была пабудавана транспартная развязка з праспектам Жукава.
З 2009Рэканструкцыя праспекта Дзяржынскага пачнецца ў мае гэтага года па 2014 годы праводзілася рэканструкцыя праспекту, праездная частка была пашырана да 8 палосаў, адкрыты дзве транспартныя развязкі, пабудавана 8 падземных пешаходных пераходаў, зроблены шырокія тратуары, адкрыты 4 станцыі метро.
Славутасці Мемарыял «Памяць» Будынак Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска (дом 10) Гатэль «Renaissance Minsk Hotel» Renaissance Minsk Hotel Бізнес-цэнтр «Rubin Plaza» Rubin Plaza Офісны цэнтр «Omega Tower» Omega Tower Сямейна-забаўляльны цэнтр «Тытан» Сямейна-забаўляльны цэнтр «Тытан» Гандлёвыя цэнтры «Кірмаш», «Prostore» № 83 — навучальны комплекс Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (1980, архітэктар Э. Гальдштэйн, Ю. Бічан). Будынак суда Маскоўскага раёна Мінска Студэнцкая вёска Парк імя Міхаіла Паўлава Курганны могільнік пры з’ездзе з МКАД ()
Гл. Славутасці Мінска
Развязкі
Праспект Дзяржынскага праходзіць над праспектам Жукава (адзіная ў Беларусі трохузроўневая транспартная развязка) Праспект Дзяржынскага праходзіць па верхнім ўзроўні ў развязцы з вуліцай Алібегава Праспект Дзяржынскага праходзіць пад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай
Грамадскі транспарт Па праспекце Дзяржынскага пракладзены аўтобусныя і тралейбусныя маршруты грамадскага транспарту. Маюцца чатыры дзеючыя станцыі метро: Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка — на скрыжаваннях з вуліцамі Шчорса, Гурскага, Голубева і Ясеніна адпаведна.
Забудова
№ 9 — жылы дом (2011; архітэктары Я. Урбан, Г. Урбан і інш.)МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020. Студэнцкая вёска. Комплекс запраектаваны ў 2007—2009 гадах (архітэктары-горадабудаўнікі — брыгада Г. Я. Перлінай, аўтары асобных будынкаў — архітэктары І. М. Гаўрыленка, І. А. Скарабагатая, Я. С. Урбан і інш.). Будаўніцтва ўсяго комплексу завершана ў 2010—2011 гадах, а будаўніцтва вышыннага інтэрната для аспірантаў у 2019 годзе. Аб’ект узнагароджаны Гран-пры конкурсу на лепшы праект і пабудову 2019 годаМИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Фелікса Дзяржынскага