Дуб-волат — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі. Расце на вул. Гогаля.

Апісанне Бабруйскі выканкам у 2003 годзе абвесціў дуб на вуліцы Гогаля каля крамы «Керамін» батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Дыяметр ствала дрэва складае 1,4 м. Вышыня дуба — 28 метраў. Крона мае 17,1 м з поўначы на поўдзень і 24,2 м — з усходу на захад. Дуб-волат расце ў Бабруйску з часоў Рэчы Паспалітай, яму больш за 300 гадоўЭколаг: Бабруйскі дуб-волат можна ўратаваць.

У 2022 годзе з’явілася пагроза пазбаўлення ахоўнага статусаБабруйскі дуб-волат можна выратаваць — лічыць эколаг.

Катэгорыя:Бабруйск Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Дубы Катэгорыя:Вуліца Гогаля (Бабруйск)