Аляксандра Платонаўна Усава (1898—1965) — савецкая вучоная ў галіне педагогікі, спецыяліст па дашкольным выхаванні, заснавальніца сучаснай дыдактыкі дзіцячага сада, доктар педагагічных навук (1959), прафесар (1960), член-карэспандэнт АПН СССР (1950).
Біяграфія Нарадзілася 30 кастрычніка 1898 года ў прыіску Надзеждзінскім Іркуцкай губерні.
З 1921 года пачала педагагічную дзейнасць — настаўнікам у Іркуцкай пачатковай школе.
У 1926 годзе пасля заканчэння Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна была пакінута працаваць у інстытуце ў якасці выкладчыка. З 1932 па 1941 гады — загадчык кафедры дашкольнай педагогікі ЛДПІ. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны падчас блакады Ленінграда удзельнічала ў эвакуацыі дзяцей.
З 1942 па 1945 гады загадвала Цэнтральным навукова-метадычным кабінетам па дашкольным выхаванні Міністэрства асветы РСФСР. З 1945 года працавала ў НДІ тэорыі і гісторыі педагогікі АПН РСФСР, з 1960 года — НДІ дашкольнага выхавання АПН СССР.
У 1940 абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да пытання аб ролі творчай гульні ў выхаванні дзіцяці дашкольніка», У 1959 годзе — доктарскую дысертацыю. У 1960 годзе А. П. Усавай прысвоена званне прафесара. У 1950 годзе а. П. Усава была абраная членам-карэспандэнтам АПН СССР.
А. П. Усава распрацоўвала тэарэтычныя асновы навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах дзіцячага сада і сям’і, даследавала шляхі аптымізацыі падрыхтоўкі дзяцей да паступлення ў школу. А. П. Усавай закладзены асновы псіхолага-педагагічнай канцэпцыі гатоўнасці да школьнага навучання, яна ўнесла значны ўклад у даследаванне праблемы дзіцячай гульні, зместу, формаў і метадаў навучання ў дзіцячым садзе. Вынікі гэтых даследаванняў знайшлі ўвасабленне ў праграмах выхавання ў дашкольных установах СССР. Шэраг работ А. П. Усавай прысвечаны распрацоўцы прынцыпаў сэнсарнага выхавання ў дзіцячым садзе, выкарыстанні народнай творчасці ў выхаванні дашкольнікаў.
А. П. Усава была старшынёй аб’яднанай камісіі АПН СССР па распрацоўцы комплекснай праграмы выхаваўчай работы з дзецьмі ад ранняга ўзросту да паступлення ў школу. Вынікам працы гэтай камісіі з’явілася «Праграма выхавання ў дзіцячым садзе» якая была выдадзена ў 1963 годзе.
Памерла 16 ліпеня 1965 года ў Маскве.
Літаратура
Педагогический энциклопедический словарь / Гл. ред. Б. М. Бим-Бад. — : Большая российская энциклопедия, 2002 г. — 527 с. — 475—476 с. — ISBN 5-85270-230-7 История советской дошкольной педагогики: Хрестоматия / Сост. Н. Б. Мчедлидзе и др.; Под ред. М. Н. Колмаковой, В. И. Логиновой. — 2-е изд., перераб. и доп. — : Просвещение, 1988 г. — 446 с. — ISBN 5-09-000310-6 Советская педагогика: ежемесячный научно-теоретический журнал / АПН СССР. — : Педагогика, Вып. 7—12, 1965 г. — 158 с.
Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АПН СССР Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Педагогі СССР