Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Заснаваны ў 1971 годзе як гідрамеліярацыйны факультэт. Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод.

Гісторыя У 1976 годзе факультэт быў раздзелены на два факультэты: дэканам гідрамеліярацыйнага факультэта прызначаны Юрый Васілевіч Сцефаненка, а Барыс Васілевіч Карасёў узначаліў факультэт водазабеспячэння і каналізацыі.

У перыяд з 1982 па 1984 гады дэканам факультэта водазабеспячэння і каналізацыі працаваў Васіль Цімафеевіч Васільчанка.

У 1984 годзе факультэты зноў аб’ядналі і дэканам факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі прызначаны Юрый Васілевіч Сцефаненка.

Склад факультэта У складзе факультэта знаходзяцца наступныя кафедры: Беларускай і рускай моў Водазабеспячэння, водаадвядзення і аховы водных рэсурсаў Інжынернай экалогіі і хіміі Начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі Прыродаўладкавання Цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі

Папярэднія назвы Гідрамеліярацыйны факультэт Факультэт водазабяспячэння і гідрамеліярацыі

Дэканы Барыс Васільевіч Карасёў (1971—1976, 1976—1982 — дэкан факультэта водазабеспячэння і каналізацыі) Васіль Цімафеевіч Васільчанка (1982—1984 — дэкан факультэта водазабеспячэння і каналізацыі) Юрый Васілевіч Сцефаненка (1976—1984 — дэкан гідрамеліярацыйнага факультэта, 1984—2008 — дэкан факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі) Аляксандр Аляксандравіч Волчак (з 2009)

Спасылкі Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі

Катэгорыя:1971 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1971 годзе Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Брэст)