Іван Уладзіміравіч Дуда () — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1986)Дуда, Іван Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1936).

Біяграфія Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1961). З 1964 па 1989 гады ў Мінскім медыцынскім інстытуце. З 1990 года ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1990 па 2000 г. загадчык 1-й кафедры акушэрства і гінекалогіі).

Навуковая дзейнасць

Напрамкі навуковых даследаванняў: анкагінекалогія; фізіялогія і паталогія скарачальнай дзейнасці маткі; перынаталогія; рэпрадукцыйная функцыя і экалогія; магнітатэрапія ў акушэрстве і гінекалогіі. Ушанаванне памяці

У Нароўлі імя і фатаграфія Івана Дуды размешчаны на Алеі Славы Нараўлянскага раёна (адкрыта 6 лістапада 2010)Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна. — Гомель, 2023. — С. 19..

Крыніцы

Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Гінеколагі СССР