Сяргей Міхайлавіч Сакалоў (нар. 1946) — беларускі ўрач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1996)Соколов, Сергей Михайлович (доктор медицинских наук ; род. 1946) .

Біяграфія

Скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1975). У 1975—1977 — загадчык лабараторыі Мінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. У 1977—1997 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1997 па 2008 — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: уплыў фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека; вывучэнне гігіенічных характарыстык атмасфернага паветра; здароўе насельніцтва; гігіена; эксперыментальная таксікалогія.

Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР