Свяшчэ́нная Ры́мская імпе́рыя (, ) — еўрапейская канфедэратыўная дзяржава, якая існавала з 962 года па 1806 годСвященная Римская Империя, разглядалася як пераемніца антычнай Рымскай імперыі і Франкскай імперыі Каралінгаў.

Свайго тэрытарыяльнага росквіту гэтая дзяржава дасягнула ў XI—XII стагоддзях. Менавіта ў гэты час Свяшчэнная Рымская імперыя аб’ядноўвала не толькі тэрыторыі, якія адносяцца да сучаснай Германіі — у яе склад уваходзілі цяперашняя Аўстрыя, паўночная і цэнтральная Італія, Швейцарыя, усходнія раёны Францыі, Бельгія, Нідэрланды, Славенія і ЧэхіяВсеобщая история. Урок 6: Священная Римская империя.

Характар дзяржавы thumb|200px|Сцяг Свяшчэннай Рымскай імперыі ў XIII—XIV стст. thumb|200px|Сцяг Свяшчэннай Рымскай імперыі ў XV—XVIII стст. thumb|200px|Герб імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі з дынастыі Габсбургаў, 1605 год Працэсы станаўлення адзінай дзяржавы ў імперыі за ўсю гісторыю яе існавання так і не былі завершаны, і яна заставалася дэцэнтралізаваным утварэннем са складанай феадальнай іерархічнай структурай, якая аб’ядноўвала некалькі сотняў тэрытарыяльна-дзяржаўных утварэнняў. Суб’ектны склад імперыі адрозніваўся крайняй разнастайнасцю: паўнезалежныя вялізныя курфюрствы і герцагствы, княствы і графствы, вольныя гарады, невялікія абацтвы і дробныя ўладанні імперскіх рыцараў, — усе яны былі паўнапраўнымі суб’ектамі імперыі (імперскімі саслоўямі), якія мелі розную ступень праваздольнасці

Улада імператара ніколі не была абсалютнай і абмяжоўвалася вышэйшай арыстакратыяй Германіі, а з канца XV ст. — рэйхстагам, якія прадстаўлялі інтарэсы асноўных саслоўяў імперыі. Больш таго, у адрозненне ад іншых еўрапейскіх дзяржаў, жыхары імперыі не былі непасрэдна падпарадкаваны імператару, а мелі ўласнага кіраўніка — свецкага або царкоўнага князя, імперскага рыцара або гарадскі магістрат, што стварала два ўзроўні ўлады ў краіне: імперскі і тэрытарыяльны, — часта канфліктуючыя паміж сабой.

Развіццё Свяшчэннай Рымскай імперыі адбывалася ва ўмовах пастаяннай барацьбы тэндэнцый аб’яднання і распаду. Працэсы распаду, часцей за ўсё, падтрымліваліся за кошт буйных тэрытарыяльных княстваў, якія паступова набывалі прыкметы суверэнных дзяржаў і імкнуліся вызваліцца ад улады імператара.

Назва Свяшчэнная Рымская імперыя прэтэндавала на пераемнасць антычнай Рымскай імперыі і Франкскай імперыі Карла Вялікага, спрабуючы стаць універсальным дзяржаўным утварэннем, якое аб'ядноўвала б увесь еўрапейскі хрысціянскі свет. Атон I Вялікі, першы манарх Свяшчэннай Рымскай імперыі, выкарыстоўваў тытул imperator Romanorum et Francorum (Аднак, часцей Атон I і яго найбліжэйшыя пераемнікі выкарыстоўвалі тытул imperator augustus.). Хоць ядром імперыі заўсёды была Германія, імперскім свяшчэнным цэнтрам быў Рым: у гэтым горадзе да XVI стагоддзя праводзіліся каранацыі імператараў і менавіта з Рыма, па сярэдневяковых уяўленнях, паходзіла іх Боская ўлада. Тытул «Рымскі імператар» () выкарыстоўваўся ўжо Атонам II (973—983), а словазлучэнне «Рымская імперыя» ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1034 годам. У той жа час, выкарыстанне гэтага тытула выклікала рэзкае непрыманне ў Візантыі, дзе лічылася, што толькі візантыйскі імператар мае права звацца рымскім імператарам.

Манархі Свяшчэннай Рымскай імперыі прэтэндавалі на вярхоўную духоўную ўладу на яе тэрыторыі і ролю абаронцы і заступніка еўрапейскай хрысціянскай царквы. Першапачаткова гэта не патрабавала асобнага ўпамінання ў тытулатуры, аднак пасля завяршэння барацьбы за інвестытуру і распаўсюджання ідэі вяршэнства Папы Рымскага ў духоўнай сферы да наймення імперыі сталі дадаваць слова «Свяшчэнная» (; упершыню, верагодна, у 1157 годзе), падкрэсліваючы тым самым прэтэнзіі імператараў у адносінах да царквыЗлучэнне вярхоўнага свецкага і духоўнага пачатку ў асобе імператара мела візантыйскія карані, хоць Візантыя процістаяла Свяшчэннай Рымскай імперыі ў барацьбе за гонар лічыцца спадчынніцай Старажытнага Рыма і не прызнавала тытул рымскага імператара за германскімі манархамі.. Ужыванне эпітэта «Свяшчэнны» не да асобы кіраўніка, а да дзяржаўнага ўтварэння, як відаць, было новаўвядзеннем, народжаным у канцылярыі імператара Фрыдрыха I БарбаросыMoraw, P. Heiliges Reich. // Lexikon des Mittelalters, Bd. 4. (1152 — 1190 гг.). Уласна назва «Свяшчэнная Рымская імперыя» ў яго лацінскай версіі Sacrum Romanum Imperium упершыню з’явілася ў 1254 годзе, а яго эквівалент на нямецкай мове () — яшчэ праз стагоддзе, у кіраванне Карла IV (1346—1378).

Указанне на «германскую нацыю» ў тытуле імператара стала выкарыстоўвацца пачынаючы з сярэдзіны XV стагоддзя, калі вялікая частка негерманскіх зямель была страчана і імперыя стала ўспрымацца як нацыянальнае нямецкае дзяржаўнае ўтварэнне. Першае сведчанне пра выкарыстанне гэтага тытула ўтрымліваецца ў законе аб земскім міры 1486 года імператара Фрыдрыха III. Канчатковую форму назвы імперыя набыла ўжо ў пачатку XVI стагоддзя: у 1512 годзе Максіміліян I у сваім звароце да рэйхстага ўпершыню афіцыйна выкарыстаў найменне «Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі» ().

К сярэдзіне XVIII стагоддзя імперыя страціла які-небудзь уплыў у Італіі, імператар пазбавіўся сваіх прэрагатыў у царкоўнай сферы, а тэндэнцыі распаду фактычна ператварылі Германію ў кангламерат паўнезалежных княстваў. У сваіх апошніх дакументах (заключная пастанова імперскай дэпутацыі 1803 года і маніфест Франца II пра роспуск імперыі 1806 года) дзяржава звалася ўжо «Германская імперыя» ().

На працягу амаль усяго перыяду свайго існавання Свяшчэнная Рымская імперыя была адзіным дзяржаўным утварэннем у Заходняй Еўропе, манарх якога насіў тытул імператара, таму яе часта называлі проста «Імперыяй». У XIX стагоддзі, пасля ўтварэння Германскай і Аўстрыйскай імперый, у адносінах да іх папярэдніцы стала выкарыстоўвацца назва «Старая імперыя». У сувязі з тым, што для наймення нацысцкага рэжыму ў Германіі 1933—1945 гг. неафіцыйна выкарыстоўваўся тэрмін «Трэці рэйх», у дачыненні да Свяшчэннай Рымскай імперыі часам выкарыстоўваецца абазначэнне «Першы рэйх».

Гісторыя Утварэнне імперыі Ідэя імперыі (), адзінай дзяржавы, якае аб'ядноўвае ўвесь цывілізаваны і хрысціянскі свет, узыходзіла да часоў Старажытнага Рыма і перажыла другое нараджэнне пры Карле Вялікім, захоўвалася і пасля крушэння Франкскай імперыі Каралінгаў. Імперыя ў грамадскай свядомасці ўяўлялася як зямное ўвасабленне Царства Божага, найлепшая мадэль арганізацыі дзяржавы, пры якой кіраўнік падтрымлівае мір і спакой у хрысціянскіх краінах, ахоўвае і клапоціцца пра росквіт царквы, а таксама арганізуе абарону ад знешніх пагроз. Раннесярэдневяковая канцэпцыя імперыі прадугледжвала яднанне дзяржавы і царквы і цеснае ўзаемадзеянне імператара і Папы Рымскага, якія ўвасаблялі вярхоўную свецкую і духоўную ўладу. Хоць сталіцай імперыі Карла Вялікага быў Ахен, імперская ідэя была звязана першым чынам з Рымам, цэнтрам заходняга хрысціянства і, паводле «Канстанцінава дара», крыніцай палітычнай улады ва ўсёй Еўропе.

Пасля распаду дзяржавы Карла Вялікага ў сярэдзіне IX стагоддзя тытул імператара захаваўся, аднак рэальная ўлада яго носьбіта абмежавалася толькі Італіяй, за выключэннем некалькіх выпадкаў кароткачасовага аб’яднання ўсіх франкскіх каралеўстваў. Апошні рымскі імператар, Берэнгар Фрыўльскі, сканаў у 924 годзе. Пасля яго смерці ўладу над Італіяй на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў аспрэчвалі прадстаўнікі некалькіх арыстакратычных родаў Паўночнай Італіі і Бургундыі. У самым Рыме Папскі Прастол аказаўся пад поўным кантролем мясцовага патрыцыяту. Крыніцай адраджэння імперскай ідэі ў сярэдзіне X стагоддзя стала Германія.

thumb|350px|Свяшчэнная Рымская імперыя ў X стагоддзі

У кіраванне Генрыха I Птушкалова (919—936) і асабліва Атона I (936—973 гг.) Германскае каралеўства значна ўзмацнілася. У склад дзяржавы ўвайшла багатая Латарынгія з былой імперскай сталіцай Каралінгаў Ахенам, былі адбіты набегі венграў (бітва на рацэ Лех 955 г.), пачалася актыўная экспансія ў бок славянскіх зямель Палаб’я і Мекленбурга. Прычым заваяванне суправаджалася энергічнай місіянерскай дзейнасцю ў славянскіх краінах, Венгрыі і Даніі. Царква ператварылася ў галоўную апору каралеўскай улады ў Германіі. Племянныя герцагствы, якія складалі аснову тэрытарыяльнай структуры Усходнефранкскага каралеўства, пры Атоне I былі падпарадкаваны цэнтральнай уладзе. Да пачатку 960-х гадоў Атон стаў найбольш магутным кіраўніком сярод усіх дзяржаў-спадчынніц імперыі Карла Вялікага і набыў рэпутацыю заступніка хрысціянскай царквы.

У 961 годзе Папа Рымскі Ян XII звярнуўся да Атона з просьбай абараніць ад караля Італіі Берэнгара II Іўрэйскага і паабяцаў яму імператарскую карону. Атон неадкладна перайшоў Альпы, атрымаў перамогу над Берэнгарам і быў прызнаны каралём Італіі, а затым рушыў у Рым. 2 лютага 962 года Атон I быў памазаны на царства і каранаваны імператарам. Гэта дата лічыцца датай утварэння Свяшчэннай Рымскай імперыі. Хоць сам Атон Вялікі, відавочна, не намерваўся засноўваць новую імперыю і разглядаў сябе выключна як пераемніка Карла Вялікага, фактычна пераход імператарскай кароны да германскіх манархаў азначаў канчатковае адасабленне Усходнефранкскага каралеўства ад Заходнефранкскага і фарміраванне новага дзяржаўнага ўтварэння на аснове нямецкіх і паўночнаітальянскіх тэрыторый, якое выступала спадчыннікам Рымскай імперыі і прэтэндавала на ролю заступніка хрысціянскай царквы.

Імперыя ў Сярэднявеччы Кіраванне Атонаў і барацьба за інвестытуру Імператарскі тытул, прыняты Атонам Вялікім, ставіў яго на ступень вышэй за ўсіх еўрапейскіх манархаў і, прынамсі, нараўне з Папам Рымскім. Асаблівае значэнне меў свяшчэнны характар гэтага тытула, які дазваляў Атону I і яго пераемнікам цалкам кантраляваць царкоўныя інстытуты ў сваіх уладаннях. Выбары біскупаў і абатаў ажыццяўляліся па ўказанню імператара, і яшчэ да пасвячэння царкоўныя іерархі прыносілі яму клятву вернасці і ленную прысягу. Царква была ўключана ў свецкую структуру імперыі і ператварылася ў адну з галоўных апор імператарскай улады і адзінствы краіны. Гэта выразна выявілася ўжо ў перыяд кіравання Атона II (973—983 гг.) і падчас непаўналецця Атона III (983—1002 гг.), калі дзякуючы падтрымцы вышэйшага духавенства Германіі імператарам удалося задушыць некалькі буйных паўстанняў кіраўнікоў племянных герцагстваў. Сам Папскі Прастол пры Атонах аказаўся пад уплывам імператараў, якія часта аднаасобна вырашалі пытанні прызначэння і зняцця Рымскіх Пап. У гэты перыяд свецкія і духоўныя справы не былі выразна аддзелены адны ад адных, і імператар, як «намеснік Бога на зямлі», ажыццяўляў уладу над абедзвюма сферамі. Уключэнне царквы ў дзяржаўную структуру дасягнула свайго апагею пры Конрадзе II (1024—1039 гг.) і Генрыху III (1039—1056 гг.), калі сфарміравалася класічная імперская царкоўная сістэма ().

200px|left|thumb|Хрыстос карануе імператара Генрыха II і яго жонку Кунігунду. Унізе: алегорыі Германіі, Галіі і Рыма

Дзяржаўныя інстытуты імперыі ў ранні перыяд заставаліся досыць слаба раздзеленымі. Імператар быў адначасова каралём Германіі, Італіі, а пасля смерці ў 1032 годзе апошняга бургундскага караля Рудольфа III — і Бургундыі. Асноўнай палітычнай адзінкай у Германіі былі племянныя герцагствы: Саксонія, Баварыя, Франконія (існавала нядоўга), Швабія, Латарынгія (апошняя ў 965 годзе была падзелена на Ніжнюю і Верхнюю) і, з 976 года, Карынтыя (аддзелена ад Баварыі). Уздоўж усходняй мяжы была створана сістэма марак (Паўночная, Саксонская Усходняя, Баварская Усходняя, пазней — Мейсенская, Брандэнбургская, Лужыцкая). У 980-х гадах славяне на некаторы час ізноў адкінулі немцаў за Эльбу і захапілі Гамбург, але ў пачатку XI стагоддзя імперыя аднавіла свае пазіцыі ў рэгіёне, хоць далейшае прасоўванне на ўсход спынілася з-за ўваходжання Польшчы і Венгрыі на правах незалежных каралеўстваў у еўрапейскую хрысціянскую супольнасць. У Італіі былі таксама сфарміраваны маркі (Таскана, Верона, Іўрэя), аднак развіццё камунальнага руху к пачатку XII стагоддзя разбурыла гэту структуру.