Міхаіл Мікалаевіч Верашчагін (нар. , Асіповічы, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, апрацоўкі металаў ціскам. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995). Акадэмік Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), Беларускай інжынернай акадэміі (1999).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам», 1973).

Працуе ў Гомельскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1979, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Металургія і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў», прафесар, у 1996—2016 гадах — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; апрацоўка матэрыялаў ціскам; парашковая металургія; метызная вытворчасць.

Бібліяграфія Разработка научных основ технологии формообразования металлических волокон и лент с микрокристаллической и аморфной структурой и создание оборудования для ее реализации : дисcертация … доктора технических наук : 05.16.06: защищена 21.04.1993 : утверждена 09.07.1993 / Верещагин Михаил Николаевич. — Минск, 1993. Негомогенная пластическая деформация аморфных сплавов на основе железа / М. Н. Верещагин, В. Г. Шепелевич, О. М. Остриков. — Гомель, 2004. Оптимизация тонкого волочения высокоуглеродистой стальной проволоки / Ю. Л. Бобарикин, М. Н. Верещагин. — Гомель, 2011.

Літаратура

Верещагин Михаил Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 626. В постоянном поиске : Верещагин Михаил Николаевич / В. Русов // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 61—63.

Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі