Ігар Мікалаевіч Заічкоў (нар. , Петрыкаў, Гомельская вобласць) — беларускі спартыўны функцыянер, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму (2010—2012). Палкоўнік унутранай службы.
Біяграфія Нарадзіўся 10 лютага 1961 года ў г. Петрыкаў Гомельскай вобласці. Бацька — Мікалай Цімафеевіч Заічкоў (1936—2006) — заслужаны трэнер Беларусі, працаваў намеснікам старшыні Спарткамітэта Беларусі, віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі, першым намеснікам міністра спорту Рэспублікі Беларусь, генеральным сакратаром Паралімпійскага камітэта Рэспублікі БеларусьНацыянальнаму параалімпійскаму камітэту — 25 гадоў!.
У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. З 1985 года па 1987 год — інструктар аддзела фізічнай падрыхтоўкі і аргмасавай работы Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».
З 1987 года па 1992 год — інспектар-метадыст, старшы інспектар-метадыст вучэбна-спартыўнага аддзела, з 1992 года па 1993 год — інструктар вучэбна-спартыўнага аддзела, з 1993 года па 2002 год — намеснік начальніка, начальнік навучальна-спартыўнага аддзела БФСТ «Дынама». У 2002—2004 гадах — начальнік упраўлення фізічнай, спецыяльнай падрыхтоўкі, спорту і арганізацыйнай работы БФСТ «Дынама».
З ліпеня 2004 года па студзень 2007 года выконваў абавязкі намесніка старшыні цэнтральнага савета — начальніка ўпраўлення фізічнай, спецыяльнай падрыхтоўкі, спорту і арганізацыйнай работы БФСТ «Дынама».
З 22 студзеня 2010 годаУ президента — новый помощник па 28 кастрычніка 2012 годаГлава Минспорта Белоруссии уволен за провал на Олимпиаде працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, быў звольнены за «няўдалае і няправільнае» выступленне спартсменаў на Алімпійскіх гульнях 2012 года у Лондане.
Быў першым намеснікам прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусьhttps://www.pressball.by/news/olimpiada/112659 Олимпиада. Игорь Заичков: больше всего обидно за Екатерину Карстен.
Дэлегат IV Усебеларускага народнага сходу ад Рэчыцкага раёна.
Крыніцы
Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі