Унутраная Дэльта Нігера — шырокая тэрыторыя ў сярэднім цячэнні ракі Нігер на тэрыторыі Малі, таксама вядомая пад назвай Масіна. Прадстаўляе сабой шырокую моцна забалочаную пойменную даліну з мноствам азёр, старыц і рукавоў.

Апісанне Дэльта мае даўжыню 425 км пры сярэдняй шырыні 87 км. Там, дзе сёння Нігер зліваецца са сваім асноўным прытокам Бані, некалі знаходзілася вялікае бясцёкавае возера. У цяперашні час вялікае возера ўтвараецца падчас вільготнага сезону, яго воды выкарыстоўваюцца людзьмі для арашэння навакольных зямель, а таксама шматлікімі жывёламі і птушкамі. За чатыры месяцы дажджоў (з ліпеня па кастрычнік) плошча дэльты павялічваецца з 3,9 тыс. км² да 20 тыс. км²Inland Niger Delta, Mali : Image of the Day на сайте Earthobservatory.nasa.gov.

Унутраная, як і вусцевая дэльта ракі маюць значную колькасць адкладаў алювіяльных наносаў. У раёне Тамбукту шматлікія рукавы злучаюцца ў адно рэчышча.

Насельніцтва Тэрыторыя Масіны і прылеглыя вобласці населеныя народамі фульбе і дагонамі. Землі выкарыстоўваюцца для вырошчвання проса і рысу, а таксама для гадоўлі кароў. Акрамя таго дэльта выкарыстоўваецца малійцамі для забеспячэння воднымі рэсурсамі і для рыбалкі.

Гарады, размешчаныя ў раёне дэльты ўнутранай: Ке-Масіна, Тамбукту, Мопці, Севарэ і Джэнэ. У трох км ад Джэнэ ляжаць руіны горада Джэнэ-жэна («Стары Джэні»), заснаванага ў 250 годзе да нашай эры.

Гісторыя Унутраная Дэльта Нігера спрадвеку выкарыстоўвалася афрыканскімі народамі. Да XV стагоддзя тэрыторыя дэльты належала імперыі Малі, затым перайшла імперыі Сангай. У пачатку XIX стагоддзя рэгіён займала дзяржава Масіна, сталіца якога — ) — была пабудавана ў 1820 годзе. У 1862 годзе дзяржава была захоплена і перайшло да , якую, у сваю чаргу, захапілі французы. Рэгіён адышоў да дзяржавы Малі з набыццём ёй незалежнасці ў 1960 годзе.

Экалогія Сезонныя балоты і азёры ўнутранай дэльты абараняюцца ў рамках Рамсарскай канвенцыі як важнае месца прыпынення пералётных птушак. Пад абарону ў 1987 годзе ўзятыя тры аб’екты: азёры Хора і Дэба, а таксама пойменны комплекс Серы. Агульная плошча ахоўных тэрыторый — 1620 км². З-за блізкасці Сахеля, тэрыторыя якога ў цяперашні час расце, існуюць асцярогі, што Масіна атрымлівае ўсё менш дажджу кожны год.

Спасылкі

Inland Niger Delta | Heilbrunn Timeline of Art History | The Metropolitan Museum of Art

Катэгорыя:Нігер (рака) Катэгорыя:Геаграфія Малі