Летні амфітэатр — канцэртная пляцоўка, галоўная канцэртная пляцоўка міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». З’яўляецца філіялам ДУ «Цэнтр культуры „Віцебск“».
Гісторыя У пачатку XX стагодззя на месцы летняга амфітэатра дзейнічаў цырк ЛерыСветлана Высоцкая. Летний амфитеатр. Витебск — достопримечательности. (06.09.2012). Ідэя пабудаваць летні амфітэатр у Віцебску з’явілася ў маі 1987 годаЛетний амфитеатр, http://www.evitebsk.com/w/index.php?title=Летний_амфитеатр&oldid=28816 (last visited май 24, 2020).. Архітэктар Вячаслаў БабашкінВіцебск. с. 117. Будаўніцтва пачалося ў 1987 годзеДосье: Летнему амфитеатру в Витебске — 30 лет (13 июля 2018) і працягвалася 8 месяцаўMiasto Witebsk Культурная прастора VITEBSK4ME. Здадзены ў эксплуатацыю ў 1988 годзе да «Усесаюзнага фестывалю-конкурса польскай песні». Фестываль прайшоў двойчы: ў 1988 і 1990 годзе. Кіраўніцтва БССР не верыла ў магчымасць пабудаваць пляцоўку ў такі сціслы тэрмін і спачатку планавала правесці фестываль у Палацы спорту ў Мінску. Правядзенне фестывалю ў Віцебску супала з сяброўскімі адносінамі Віцебска і Зялёнай Гуры. Паведамляецца, што амфітэатр не мог змясціць усіх жадаючых папрысутнічаць на канцэртах і некаторым прыйшлося стаяць на халмах непадалёк. Пляцоўка была пабудавана на месцы ссохлага Замкавага ручая. Летні амфітэатр размешчаны ў цэнтры Віцебска па адрасе праспект Фрунзэ, дом 13А, непадалёк ад перакрыжавання з вуліцай Леніна. Непадалёк ад амфітэатра працякае ручай Гапееўскі, што стварае атмасферу парку. Першапачаткова ў зале было 5400 месцаў. Пасля распаду СССР правядзенне фестывалю польскай песні згубіла актуальнасць. Другое жыццё фестывалю надаў фестываль «Славянскі базар». Ён праходзіў у самы цёплы месяц года — ліпень. Разам з тым часта пад час шматгадзінных канцэртаў былі дажджы, што вымусіла пабудаваць дах над трыбунамі.
У 1999 годзе праведзеная мадэрнізацыя амфітэатра: была паднятая сярэдняя трыбуна глядацкай залы, драўляныя стулкі былі заменены на пластмасавыя, абсталяваная гасцявая ложа на 15 месцаў, у будынку для артыстаў надбудавалі трэці паверх. Рэканструяваны ў 2007 годзе. Узведзены дах даўжынёй 120 метраў і вышынёй 25 метраўЛетні амфітэатр — галоўная сцэна міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь, абсталяваная прылеглая тэрыторыя. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі — Аляксандр Зафатаеў. З пункту погляду архітэктуры, летні амфітэатр — складаная металічная канструкцыя. У 2009 годзе каля амфітэатра створаная алея лаўрэтараў спецыяльнай прэміі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».
Плошча сцэны складае 472 кв. метраў. Летні амфітэатр складаецца з трох частак — трыбун, чатырохпавярховага артыстычнага блоку і даха. Умяшчальнасць 6219 сядзячых месцаў. Глядацкія месцы падзелены на 10 сектараў. Традыцыйна самымі дарагімі месцамі лічацца месцы ў 2 і 3 сектарах, якія размешчаныя перад сцэнайСхема Летнего амфитеатра .
Летні амфітэатр на беларускіх грошах
Выява летняга амфітэатра змешчана на купюры ў 10000 беларускіх рублёў, якія выпускаліся ад 2001 да 2017 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:1988 год у Віцебску Катэгорыя:Канцэртныя пляцоўкі Катэгорыя:Славянскі базар у Віцебску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вячаслава Бабашкіна Катэгорыя:Праспект Фрунзэ (Віцебск)