Ceratocaryum argenteum — від аднадольных траў з сямейства . Эндэмік Капскай правінцыі (запаведнік Дэ Хоап, De Hoop Nature Reserve; Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)Kew World Checklist of Selected Plant Families. Прыклад вельмі рэдка сустраканай мімікрыі сярод раслін у мэтах распаўсюджвання насення.
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна, для якой характэрныя прутападобныя сцёблы. Карэнішчы паўзучыя, доўгія. Вышыня сцябла звычайна да 1 м. Насенне прадстаўляе сабой арэхападобны плод з адной насенінай.
Мімікрыя насення Насеніны Ceratocaryum argenteum дасягаюць у даўжыню каля 1 см, маюць круглую форму і карычневую афарбоўку. Яны выглядаюць і пахнуць у дакладнасці як гной антылоп і , вылучаючы мноства лятучых хімічных злучэнняў, характэрных для экскрыментаў траваедных жывёл. Ceratocaryum argenteum здольны выпрацоўваць у 300 разоў больш лятучых хімічных злучэнняў, чым іншыя расліны з сямейства . Хімічнае падабенства ніякім чынам не звязана з тым, што антылопы харчуюцца дадзеным відам: яно сфармавалася ў ходзе эвалюцыі Ceratocaryum argenteum, накіраванай на прыцягненне жукоў-гнаевікоў. Дзякуючы гэтай мімікрыі расліна Ceratocaryum argenteum «падманвае» жукоў-гнаевікоў віду , якія прымаюць насенне за гной, коцяць яго на вялікія адлегласці і закопваюць у зямлю, спрыяючы, такім чынам, распаўсюджванню насення.
Спасылкі
Орехи с плохим запахом обманывают жуков-навозников Фекальную мимикрию впервые обнаружили у растений Faecal mimicry by seeds ensures dispersal by dung beetles
Катэгорыя:Флора Паўднёвай Афрыкі Катэгорыя:Метлюжкакветныя