Пё́тр Кузьмі́ч Башко́ (12 студзеня 1945, в. Некрашэвічы, Карэліцкі раён, цяпер Гродзенская вобласць — 25 ліпеня 1993) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1978).
Біяграфія У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1972 года малодшы, з 1981 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі.
Даследаваў гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адзін з аўтараў «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 2, 1985), удзельнік складання атласа «Вялікі Кастрычнік» (Мінск, 1987).
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі