Віктар Пятровіч Кавалёў (, в. Буйнічы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1995).

Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1962), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1968).

Працаваў у Магілёўскім абласным упраўленні аўтатранспарту «Магілёўаблаўтатранс» (1969—1977, начальнік), Праектна-канструктарскім тэхнічным інстытуце спецыяльных тэхналогій аснасткі, аўтаматызацыі і механізацыі (1977—1990, намеснік дырэктара), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1977 — па сумяшчальніцтве, у 1988—1993 — на пастаяннай аснове, дацэнт кафедры «Аўтамабілі і трактары», прафесар кафедры «Эканоміка, арганізацыя і планаванне вытворчасці», у 1992—1993 — загадчык кафедры «Рынак і гаспадарчы механізм»), Магілёўскім фінансава-эканамічным інстытуце (з 1993, заснавальнік інстытута, рэктар).

Навуковыя інтарэсы: пытанні эфектыўнасці і ўдасканалення прамысловага транспарту; арганізацыя, механізацыя і аўтаматызацыя пагрузачна-разгрузачных і траспартна-складскіх работ.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія Повышение эффективности транспортно-складского хозяйства промышленности в условиях перехода к рынку (методология и практика) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Ковалев Виктор Петрович. — Минск, 1991. Состояние и пути повышения эффективности использования грузового автомобильного транспорта (на примере грузового автомобильного транспорта общего пользования БССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.08 / Ковалев Виктор Петрович. — Минск, 1975.

Літаратура

Ковалев Виктор Петрович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 214—215.

Катэгорыя:Рэктары ВНУ Беларусі