Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР (ІІТ БДУІР) — структурнае падраздзяленне БДУІР, якое ажыццяўляе навучанне па праграмах вышэйшай адукацыі на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў. Створаны 12 чэрвеня 2001 года на базе спецфакультэта перападрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі.
Склад інстытута Інстытут падзяляецца на два факультэты, у склад якіх уваходзяць кафедры: Факультэт камп’ютарных тэхналогій Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій Кафедра фізіка-матэматычных дысцыплін Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Кафедра мікрапрацэсарных сістэм і сетак
Адасоблена ў інстытуце функцыянуе кафедра ЮНЕСКА, якая ажыццяўляе прафесійную адукацыю ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для асоб з асаблівымі патрэбамі.
Спасылкі Сайт ІІТ БДУІР
Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі Катэгорыя:2001 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Вуліца Казлова (Мінск)