7 снежня 2022 года на нафтаправодзе «» кампаніі «» адбыўся буйны разліў больш за 14 тысяч барэляў нафты. На момант здарэння гэта найбуйнейшы разліў нафты на «Кістоўн» з трох падобных інцыдэнтаў з моманту адкрыцця сеткі ў 2010 годзе і адначасова найбуйнейшы ў ЗША з 2013 года.
Разліў У 21:00 7 снежня па мясцовым часе кампанія «TC Energy» запусціла аварыйны прыпынак трубаправода «Кістоўн» з-за падзення ціску. пабудавала земляную дамбу, каб стрымаць разліў. Уцечка была выяўлена недалёка ад , штат Канзас, і вылілася ў ручай Міл-Крык, які ўпадае ў раку . Указанне аб эвакуацыі не аддавалася. Для ліквідацыі наступстваў аварыі «TC Energy» накіравала 100 чалавек.
Уздзеянне Экалагічныя Уцечка выклікала занепакоенасць у эколагаў з-за перадачы па нафтаправодзе , якія больш таксічны за сырую нафту, і могуць тануць у вадзе. Эканамічныя Цана на сырую нафту пасля закрыцця трубаправода «Кістоўн» вырасла на 5%, а «TC Energy» абвясціла . Усе работы на нафтаправодзе спынілі. Закрыццё прывяло да абмежавання паставак канадскай нафты на амерыканскія нафтаперапрацоўчыя заводы.
Расследаванне пачало расследаванне ўцечкі. Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя накіравала двух каардынатараў, якія ўстанавілі, што нафта не трапіла ў крыніцы пітной вады, таму яна ў раёне акругі Вашынгтон не пацярпела.
Катэгорыя:Снежань 2022 года Катэгорыя:Падзеі 7 снежня Катэгорыя:2022 год у ЗША Катэгорыя:Катастрофы 2022 года