«Атлант» — беларускі футбольны клуб з Кобрына Брэсцкай вобласці. З 2021 года выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Сезон 2021 У сезоне 2021 года «Атлант» дэбютаваў ў Другой лізе. Увесь сезон «Атлант» ішоў у сярэдзіне табліцы зоны «Захад» дывізіёна Брэсцкай вобласці. Заняўшы 4-е месца ў зоне «Захад», «Атлант» павінен быў згуляць матч за 7-е месца ў дывізіёне Брэсцкай вобласці, але «Надзея» (Баранавіцкі раён) не прыехала на сустрэчы і ёй было залічана тэхнічнае паражэнне. У Кубку Беларусі 2021/2022 «Атлант» у папярэднім раўндзе перамог «Пружаны», у 1-м — «Крэчат» з Бярозы і ў 2-м раўндзе прайграў «Белшыне» (Бабруйск) з Першай лігі.
Сезон 2022 У сезоне 2022 года «Атлант» увесь час знаходзіўся на апошнім месцы зоны «Захад» дывізіёна Брэсцкай вобласці, набраўшы 3 ачкі. У Кубку Беларусі 2022/2023 «Атлант» у першым жа раўндзе па Брэсцкай вобласці прайграў «Маларыце».
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Поўнач (Д3) 4 14 6 1 7 33–44 19 1/32 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Матчы за 5—16 месцы (Д3) 8 2 0 0 2 0–6 2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 6 10 1 0 9 10–33 3 1/128 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Матчы за 7—12 месцы (Д3) 12 2 0 0 2 0–6 2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 6 18 6 1 11 40–71 19 1/32 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 12 2 0 0 2 1–6
Галоўныя трэнеры Сяргей Высоцкі (2021—2022)
Крыніцы
Атлант Кобрын