Мікалай Пятровіч Гнусін (, Шуя, Расія — , Краснадар) — электрахімік. Доктар хімічных навук (1960), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут (1950; аспірантура, 1953).

Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1953—1961, загадчык кафедры хіміі), Інстытуце фізіка-хімічных асноў перапрацоўкі мінеральнай сыравіны СО АН СССР (з 1961, загадчык лабараторыі электрахіміі), Інстытуце калоіднай хіміі і хіміі вады імя А. У. Думанскага (г. Кіеў, загадчык аддзела электрахімічных метадаў дэмінералізацыі вады), Кубанскім дзяржаўным універсітэце (г. Краснадар, з 1971, у 1971—1988 — загадчык кафедры фізічнай хіміі).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне электрахімічных уласцівасцей іонаабменных матэрыялаў; тэорыя неаднароднасці электрычных палёў.

Бібліяграфія Изучение структуры электроосажденных металлов : автореферат диссертации … кандидата химических наук / Н. П. Гнусин. — Ленинград, 1953.

Літаратура Гнусин Николай Петрович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. — Гомель, 1993. — С. 184. Богатый посев : Гнусин Николай Петрович / В. П. Василевская // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 53—55. — Информация: дата рождения — 21.11.1919, год смерти ошибочно 1984. Гнусин Николай Петрович : [некролог] // Мембраны и мембранные технологии. — 2014. — № 1. — С. 80.

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Хімікі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта