Бары́ш () — рака ва Ульянаўскай вобласці Расіі, правы прыток Суры (басейн Волгі). Даўжыня — 247 км, плошча вадазборнага басейна — 5800 км². Працякае па Прыволжскім узвышшы.
Жыўленне: крыніцы, снегавое і дажджавое. Замярзае ў лістападзе, адкрываецца ў красавіку.
Асноўныя прытокі: левы — Карсунка, правыя — Вялікая Якла, Урэнь, Майна.
На рацэ размешчаны: горад Барыш, пасёлак Карсун, Рабочы пасёлак імя У. І. Леніна.
Катэгорыя:Рэкі Ульянаўскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Суры (прыток Волгі)