14 верасня 2004 года Указам Прэзідэнта Беларусі № 446 былі ўсталяваныя герб і сцяг Брэсцкай вобласці, зацверджаныя палажэнні пра іх і іх афіцыйныя апісанні. Паводле тэксту апісання герба:
«Герб Брэсцкай вобласці мае форму барокавага шчыта, ніжняя частка якога выкананая ў чырвоным колеры і завяршаецца формай абарончага будынка. У цэнтры чырвонага поля шчыта размешчаны залаты зубар. Верхняя частка шчыта — блакітнага колеру».
У тэксце Палажэння пра герб гаворыцца:
«Герб Брэсцкай вобласці — уласнасць Брэсцкай вобласці, правам распараджэння якой валодае Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт».
Літаратура Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі, 2004
Катэгорыя:Брэсцкая вобласць Брэсцкая вобласць